Сцюдзёны вырай
Першы беларускамоўны раман Віктара Марціновіча наўрад ці мог быць апублікаваны ў традыцыйным выглядзе з прычыны сумнеўнага — з пункту гледжання цэнзуры і самацэнзуры выдаўцоў — зместу.
І нахер трэба.
«Сцюдзёны вырай» — вельмі актуальны і спецыфічна беларускі раман. Такі тэкст мог быць створаны толькі беларускім аўтарам і толькі на беларускай мове. Аўтарам, які на сваім досведзе адчуў, што есць — жыццё ў сучаснай Беларусі. І калі першы раман Марціновіча «Параноя» даследаваў прыроду страху, то «Сцюдзёны вырай» — есць гутарка пра шызафрэнію па-беларуску і тыя шматлікія паралельныя рэальнасці, у якія штодня апускаецца ледзь не кожны жыхар гэтай краіны.